Вы тут

Беларускія біятланісткі занялі ў эстафеце 11-е месца

twitter.com/ibu_wc

8 снежня жаночай эстафетнай гонкай скончыўся першы этап Кубка свету па біятлоне ў Эстэрсундзе. Перамогу святкавала зборная Нарвегіі, другое месца ў Швейцарыі, трэцяе — у Швецыі. Беларускія біятланісткі занялі 11-е месца: +3.41,5 (1+7). Выступалі Дзінара Алімбекава, Алена Кручынкіна (яна зарабіла штрафны круг), Ганна Сола і Ірына Крыўко. Беларускі прадэманстравалі 10-ы лыжны ход.

У эстафеце паўдзельнічала 21 зборная.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.