Беларускія біятланісткі занялі 6-е месца ў эстафеце (відэа)

У жаночай эстафеце 4х6 кіламетраў ў складзе зборнай Беларусі не было лідара каманды Дар'і Домрачавай. Наш квартэт склалі Людміла Калінчык, Надзея Пісарава, Настасся Дубарэзава і Надзея Скардзіна.

Пасля 4-й стральбы беларускі нават лідыравалі, але доўга на першым месцы не ўтрымаліся. У выніку, наша каманда была шостая. Выйграла эстафету каманда Расіі, на другім месцы — Нямеччына, на трэцім — Нарвегія.

На здымку Надзея Скардзіна, якая сёння выдатна адстралялася. Фота — biathlon.com
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі