Беларускія біятланісткі занялі 2-е месца ў эстафеце ў Хохфільцэне

13 снежня ў аўстрыйскім Хохфільцэне прайшла жаночая эстафетная гонка ў рамках 2-га этапу Кубку свету па біятлоне. Беларуская чацвёрка выступала ў наступным складзе: Надзея Скардзіна, Анастасія Дубарэзава, Надзея Пісарава, Дар’я Домрачава.

Першы этап эстафеты Надзея Скардзіна скончыла з другім вынікам. На другім этапе Анастасія Дубарэзава, якая выкарыстала тры дадатковыя патроны на агнявым рубяжы, спусцілася на 7-е месца. Надзея Пісарава крыху палепшыла сітуацыю і перадала эстафету Дар’і Домрачавай шостай. Домрачава чыста адстралялася і на фінішы вывела сваю каманду на 2-гі радок.

Беларускі пазбеглі штрафных колаў і гэта дазволіла ім паказаць такі высокі вынік.

Перамогу ў гэтай гонцы атрымалі спартсменкі з Германіі, а трэцяе месца ў французскіх біятланістак.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі