Вы тут

Беларускія біятланісткі правалілі спрынт на чэмпіянаце свету

Антхольц / twitter.com/ibu_wc

Беларускія біятланісткі правалілі спрынт на 7,5 км на чэмпіянаце свету. Ён прайшоў у італьянскім Антхольцы ў пятніцу. Найлепшы вынік паказала Алена Кручынкіна, якая з трыма промахамі на двух агнявых рубяжах заняла 49-е месца сярод сотні ўдзельніц. Ірына Крыўко — 52-я, два промахі. Яны адсталі ад пераможцы гонкі Марты Рэйселанд з Нарвегіі амаль на 2 хвіліны.

Дынара Алімбекава з трыма промахамі заняла 72-е месца, прайграла лідару амаль 4 хвіліны. Ганна Сола была 84-й. Цікава, што і яна прайграла чатыры хвіліны, але пры гэтым мае 7 промахаў. Агулам у спрынце паўдзельнічала 101 біятланістка.

16 лютага ў гонцы пераследу выступяць беларускі Алена Кручынкіна і Ірына Крыўко.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.