Беларускія баскетбалісткі ў матчы за бронзу сустрэнуцца са зборнай Латвіі

Учора жаночая зборная Беларусі па баскетболе прайграла паўфінальны матч на чэмпіянаце Еўропы. Нашы спартсменкі з буйным лікам саступілі камандзе Іспаніі — 54:70. У выніку сёння беларускі пазмагаюцца за трэцяе месца са зборнай Латвіі. А ў фінале сустрэнуцца іспанкі і расіянкі.

Дзякуючы таму, што зборная Беларусі патрапіла ў пяцёрку наймацнейшых каманд Еўропы, нашы баскетбалісткі заваявалі права на ўдзел на Алімпіядзе ў Пекіне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі