Беларускія баскетбалісткі стартуюць на Еўра-2017 матчам з італьянкамі

Беларускія баскетбалісткі стартуюць на Еўра-2017 матчам з італьянкамі

У панядзелак, 6 лютага, з'явіўся расклад жаночага баскетбольнага кантынентальнага першынства, якое пройдзе 16-25 чэрвеня ў Чэхіі. Зборная Беларусі, якая выступіць у групе В, стартуе 16 чэрвеня матчам са зборнай Італіі. 17 чэрвеня беларускі згуляюць з камандай Славакіі, 19 чэрвеня — са зборнай Турцыі.

Наўпрост у 1/4 фіналу выходзіць пераможца групы. Каманды, якія займуць 2-я і 3-я месцы, пазмагаюцца за выхад у чвэрцьфінал праз гульні плэй-оф.

Беларускія баскетбалісткі стартуюць на Еўра-2017 матчам з італьянкамі
Фота: fiba.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі