Беларускія баскетбалісткі рызыкуюць не трапіць на чэмпіянат Еўропы

Беларускія баскетбалісткі рызыкуюць не трапіць на чэмпіянат Еўропы

Жаночая зборная Беларусі па баскетболе можа не трапіць на чэмпіянат Еўропы-2017. 19 лістапада каманда згуляла на выездзе ў кваліфікацыйным матчы з бельгійкамі і пацярпела паразу — 61:67.

Пакуль што беларускі займаюць першае месца ў групе G і маюць 6 ачкоў. У Бельгіі 5 ачкоў, у Польшчы — 4. У фінальную частку турніру трапяць пераможцы дзевяці адборачных груп і шэсць найлепшых другіх каманд.

У апошнім матчы 23 лістапада Польшча згуляе з Бельгіяй.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі