Беларускія баскетбалісткі разграмілі зборную Вялікабрытаніі

Беларускія баскетбалісткі разграмілі зборную Вялікабрытаніі

Беларускія баскетбалісткі ў гасцях разграмілі зборную Вялікабрытаніі — 90:59 (21:15, 19:12, 20:15, 30:17). Гэта быў першы паядынак нашай каманды ў адборы на Еўра-2021. Самыя выніковыя ў беларусак — Марыя Папова (24 ачкі і 8 падбораў) і Анастасія Верамеенка (17 ачкоў, 11 падбораў, 5 асістаў, 4 блокі).

У групе F лідыруе Вялікабрытанія — 3 ачкі пасля 2 матчаў, Беларусь — 2 ачкі (1), Польшча — 1 (1). Прамую пуцёўку на Еўра атрымае пераможца групы, каманда, якая займе другое месца, таксама мае шанец туды трапіць (будуць выбраны пяць лепшых "другіх" сярод дзевяці груп).

Наступны матч беларуская зборная правядзе 12 лістапада 2020-га дома з Польшчай. 4 лютага 2021 года беларускі прымуць зборную Вялікабрытаніі, а 7 лютага 2021-га згуляюць у гасцях з Польшчай.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі