Беларускіх турыстаў, якія згубіліся на Эльбрусе, эвакуявалі

Белорусских туристов, которые потерялись на Эльбрусе, эвакуировали
Эльбрус / pixabay.com

Беларускіх турыстаў, якія згубіліся на гары Эльбрус, сёння раніцай эвакуявалі. Пра гэта паведамляе МНС Беларусі. Верталёт з расійскімі ратавальнікамі вылецеў па турыстаў у 7 гадзін раніцы. Двума рэйсамі іх спусцілі на вышыню 2600 м, а адтуль на аўтамабілях перавезлі спачатку ў найбліжэйшую вёску, а затым у горад Лермантаў Стаўрапольскага краю Расіі.

У беларускім МНС нагадалі, што пошукавыя работы доўжыліся 36 гадзін. Яны ішлі ў складаных умовах надвор'я. Былі моцны шквалісты вецер і снег. Турыстаў знайшлі на вышыні 3800 метраў пад вяршыняй гары Уцюг.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі