Беларускіх музыкаў "Можна!" пачуць у Маскве

6-га лістапада 2009 года ў маскоўскім клубе IKRA пройдзе Другі фэст беларускай актуальнай музыкі "Можна!". Дзесяць беларускіх альтэрнатыўных каманд самых розных стыляў і накірункаў на працягу 6 гадзін будуць забаўляць публіку на двух танцпляцах.

Нягледзячы на разнастайнасць стыляў — ад эмбіента да шансона — ,беларускія каманды аб'ядноўвае высокі ўзровень выканання, арыгінальнасць гучання і імкненне адпавядаць самым апошнім тэндэнцыям музычнай культуры. Леташні фэст "Можна" у Маскве адбыўся пры поўным аншлагу, а ў прэсе яго назвалі "доўгачаканым прарывам беларускай музыкі на расійскую сцэну". У клубе IKRA будзе прадстаўленая эліта клубнай сцэны Мінска, самыя цікавыя і папулярныя каманды сярод беларускіх прыхільнікаў альтэрнатыўнай музыкі: CherryVata, PortMone, Нагуаль, Серебряная Свадьба, Кассиопея, Петля Пристрастия, Аддис-Абеба, Botanic Project, Сяргей Пукст і іншыя.

Штогод фэст праходзіць пры падтрымцы мінскага канцэртна-прадзюсерскага агенцтва BOpromo і маскоўскай прадзюсерскай, гуказапісвальнай кампаніі "Гілі-музыка". Сёлета фэст абяцае быць яшчэ больш цікавым дзякуючы пашыранаму складу ўдзельнікаў і новым гуртам. На імпрэзе адбудзецца прэзентацыя складанкі "Актуальная беларуская музыка "Можна!", якая выйшла інтэрнэт-рэлізам на партале www.openspace.ru

Фэст "Можна" таксама адбудзецца ў Санкт-Пецярбургу 5 снежня ў Цэнтры сучаснага мастацтва ім. Сяргея Курохіна. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі