Беларускі занялі 11-е месца ў эстафеце на ЧС па біятлоне

Беларускі занялі 11-е месца ў эстафеце на ЧС па біятлоне

Беларускія біятланісткі занялі 11-е месца ў жаночай эстафетнай гонцы на чэмпіянаце свету, які праходзіць у шведскім Эстэрсундзе. У складзе нашай каманды выступалі Дзінара Алімбекава, Ірына Кручынкіна, Алена Кручынкіна, Ірына Крыўко.

Перамога дасталася нарвежскаму квартэту, на другім месцы эстафетная каманда Швецыі, на трэцім месцы ўкраінкі.

Сёння таксама адбудзецца мужчынская эстафетная гонка, у якой Беларусь прадставяць Антон Смольскі, Раман Ялётнаў, Сяргей Бачарнікаў і Уладзімір Чапелін.

17 сакавіка ў заключны дзень сусветнага першынства пройдуць гонкі з масавым стартам у мужчын і жанчын.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі