Беларускі віцэ-прэм'ер на развітанні з паўстанцамі ў Вільні

Беларускі віцэ-прэм'ер на развітанні з паўстанцамі ў Вільні

На перапахаванні Кастуся Каліноўскага і 19 паўстанцаў у Вільні афіцыйную беларускую дэлегацыю ачольвае віцэ-прэм'ер Ігар Петрышэнка. Літва і Польшча прадстаўленыя прэзідэнтамі краін. Таксама ў Вільні прысутнічае старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла, якая мае афіцыйнае запрашэнне літоўскага боку, а таксама першы кіраўнік незалежнай Беларусі Станіслаў Шушкевіч.

У Вільню прыехалі сотні беларусаў, і беларуская дэлегацыя ішла ў кафедральны сабор на фоне дзясяткаў бел-чырвона-белых сцягоў. У храмы Петрышэнка сядзеў крыху далей, наперадзе былі літоўскі і польскі прэзідэнты.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі