Беларускі тэнісіст Ягор Герасімаў падняўся ў рэйтынгу на 99 пазіцый

Беларускі тэнісіст Ягор Герасімаў падняўся ў рэйтынгу на 99 пазіцый

Беларускі тэнісіст Ягор Герасімаў (на здымку) падняўся ў рэйтынгу АТП на 99 пазіцый — на 225-е месца. Адбылося гэта дзякуючы яго перамозе на турніры ў Браціславе (прызавы фонд — 85 тысяч еўра). Учора ў фінале Герасімаў выйграў у славака Лукаша Лацко (121-е месца ў рэйтынгу) — 7:6, 7:6.

Уладзімір Ігнацік апусціўся з 210-га на 211-е месца, Дзмітрый Жырмант падняўся з 325-га на 305-е. Лідыруюць у рэйтынгу серб Новак Джокавіч, Эндзі Марэй з Вялікабрытаніі і Роджар Федэрэр са Швейцарыі.

У панядзелак з'явіўся і абноўлены варыянт рэйтынгу WTA. Беларуска Вікторыя Азаранка захавала за сабой 22-е месца, Вольга Гаварцова апусцілася з 69-га на 70-е месца, а Аляксандра Сасновіч — з 103-га на 107-е месца. Упэўнена лідыруе ў рэйтынгу амерыканка Серэна Уільямс.

Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі