Беларускі рэпер Сярога выступіць на разагрэве ў Limp Bizkit

Рэпер Сярога выступіць на разагрэве перад канцэртам гурта Limp Bizkit у Маскве 29 траўня.
Па словах арганізатараў, пра гэта артыста асабіста папрасіў лідэр гурта Фрэд Дэрст. Пытанне пра тое, хто будзе адкрываць канцэрт Limp Bizkit у Маскве, абмяркоўваўся больш за месяц. А за два тыдні да канцэрту мэнэджар гурта паведаміў арганізатарам, што вакаліст жадае запрасіць рэпера Сярогу, з творчасцю якога ён знаёмы асабіста.

Сам Сярога, па інфармацыі арганізатараў, не здзівіўся такой прапанове.

"Гэта нармальна. Мне не першы раз прапаноўваюць працаваць сусветныя зоркі, проста я звычайна адмаўляўся, але ў гэтым выпадку я не мог адмовіцца, таму што ўпершыню гурт, які прапаноўваюць разаграваць, мне сімпатычны. Гэта жа не 50 Cent які-небудзь", - заявіў на гэта Сярога.

РИА Новости
Фота з сайта Сярогі kingring.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі