Беларускі пісьменнік вярнуўся ў Бучу: забралі дрыль, змяшальнік, пусцілі галубоў

"Зламалі два рабочыя ноўты, нерабочы спі***дзілі", — піша Сяргей Прылуцкі.
Беларускі літаратар Сяргей Прылуцкі вярнуўся ў Бучу, дзе жыў да пачатку вайны. У сацсетках ён паказаў на фота, што пакінулі пасля сябе расійскія вайскоўцы.
"Маскалі забралі дрыль, змяшальнік. Нейкім чынам запусцілі ў хату галубоў, якія насралі ў хаце. Плакат з Шухевічам надзіва выжыў. Забралі віно даваеннае, якое бераглі для перамогі. Але, мабыць, хацелі бухнуць алей — напэўна, думалі, што гэта нейкае элітнае бухло.
Зламалі два рабочыя ноўты, нерабочы спі***дзілі. На кухні зацвілі недапітае піва і недаедзеныя фаршыраваныя перцы. На балконе было 5 літраў гарэлкі — яе пакінулі. Напэўна таму, што ў суседкі забралі калекцыю 70 пляшак розных віскі-ромаў-джынаў", — падзяліўся ён.








Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.