Беларускі калій падаражэў для Індыі: з $247 да $280 за тону

Папярэднюю цану сусветныя гульцы калійнага рынку назвалі занадта нізкай / Еўрарадыё 
Папярэднюю цану сусветныя гульцы калійнага рынку назвалі занадта нізкай / Еўрарадыё 

5 красавіка Беларуская калійная кампанія ўстанавіла новую цану на пастаўкі калійных угнаенняў у Індыю — $280 за тону на ўмовах CFR (калі ўсе расходы па дастаўцы і мытным афармленні грузу ляжаць на прадаўцу). Гаворка ідзе пра змену цаны з гадавога кантракта, які быў заключаны з індыйскай IPL у студзені 2021 года. Тады 1 тона калійных угнаенняў каштавала $247.

Агавораны аб'ём паставак — 800 тысяч тон.

Змена цаны адбылася праз актывізацыю попыту і дзелавой актыўнасці. Акрамя таго, вырас кошт фрахту, гэта значыць выдаткі прадаўца на транспартаванне.

Ці будуць пераглядацца цэны па іншых кантрактах, Беларуская калійная кампанія не паведамляе.

Раней Еўрарадыё пісала пра тое, што попыт на хлорысты калій расце з другой паловы мінулага года. На гэтым фоне сусветныя гульцы на рынку калійных угнаенняў заявілі, што цана індыйскага кантракта Беларускай калійнай кампаніі занадта нізкая.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі