Беларускі добраахвотнік ва Украіне і гістарычнае фота
![Беларускі добраахвотнік ва Украіне і гістарычнае фота](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/try_1.jpg.webp?itok=pDYpMo-Y)
На ўсходзе Украіны змагаюцца разам беларусы, украінцы і байцы з антыпуцінскага легіёна "Свабода Расіі". 9 траўня іх прадстаўнікі зрабілі фота, якое называюць "гістарычным". "Разам адолелі Гітлера, разам адолеем і Пуціна", — пішуць легіянеры.
Байцы батальёна імя Кастуся Каліноўскага паведамляюць, што ўдзельнічалі ў ліквідацыі расійскага снайпера. Яшчэ аднаго снайпера яны ўзялі ў палон.
А ўдзельнікі фармавання, якое мае гучную назву "беларускі полк "Пагоня", дзесьці ў лясах Украіны працягваюць падрыхтоўку.
![Беларускі добраахвотнік ва Украіне і гістарычнае фота](/sites/default/files/paragraphs/image/pahonia22.jpg)
Байцы палка "Пагоня" / twitter.com/kirillpartizan
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.