Беларускі баксёр стане чэмпіёнам Еўропы пад кіраўніцтвам Віталя Клічко

Бой мінчука Аляксандра Усцінава і ўкраінца Максіма Пядзюры адбудзецца ў Кіеве ў чацвер 26 лютага. Спартоўцы аспрэчаць тытул чэмпіёна Еўропы сярод прафесіяналаў.  Прамоўтэр беларускага байца, знакаміты ўкраінскі баксёр Віталь Клічко, заявіў, што Усцінаў абавязкова стане чэмпіёнам свету сярод прафесіяналаў.

Дый прагнозы — на баку беларускага асілка. Рост Усцінава 202 см, вага 130 кг. Пры гэтым Аляксандра называюць інтэлектуальным байцом.

Вось што сам Аляксандр расказаў Еўрарадыё  пра бліжэйшы бой і свайго украінскага суперніка.

Аляксандр Усцінаў: “Моцны хлопец, рослы, нямала важыць (рост 193 см, вага 109 кг. — Еўрарадыё). Адзінаццаць баёў – адзінаццаць перамог. Нашы планы вельмі сур’ёзныя. У бліжэйшы час збіраемся зайсці на вяршыню баксёрскага свету”.

Еўрарадыё паведаміць пра вынікі боя Усцінаў-Пядзюра ўжо раніцай 27 лютага.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі