Беларускі аўтарынак у жніўні скараціўся на 83,9%

Беларускі аўтарынак у жніўні скараціўся на 83,9%. Як піша auto-baa.by, за месяц дылеры прадалі толькі 542 машыны — на 295 менш, чым у ліпені 2022-га і больш чым у шэсць разоў менш, чым у жніўні мінулага года.

За восем месяцаў гэтага года прададзены 11,7 тысячы аўтамабіляў. Гэта на 56% менш, чым было ў студзені-жніўні 2021-га. У першай тройцы продажаў знаходзяцца LADA, Geely і KIA.

У Беларускай аўтамабільнай асацыяцыі кажуць, што пачатку аднаўлення рынку пакуль не відаць. Там адзначаюць, што працягвае скарачацца асартымент новых аўтамабіляў ад дылераў. Што да коштаў, то яны стабілізаваліся, у тым ліку і на машыны, якія ўвозяцца з РФ.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.