Вы тут

Беларускі адбор на “Еўрабачанне-2019” будзе, “праца ідзе”

Гурт Naviband едзе на "Еўрабачанне-2017" ад Беларусі

Нацыянальны адбор на “Еўрабачанне-2019” адбудзецца. Пра гэта Еўрарадыё распавяла прэс-сакратар Белтэлерадыёкампаніі Святлана Смалонская-Краскоўская:

“Так, мы працуем у гэтым кірунку. Як толькі будзем гатовыя агучыць палажэнне адбору прэсе, зробім гэта ў нас на сайце і паведамім у навінах. Адбор плануецца, праца ідзе”.

Звычайна Белтэлерадыёкампанія абвяшчала прыём заявак на “Еўрабачанне” ўвосень. Летась, напрыклад, 11 студзеня ўжо былі названыя 10 фіналістаў нацыянальнага адбору. Яны мелі месяц, каб падрыхтаваць нумар да фіналу, які адбыўся ў лютым.

Сёлета, магчыма праз тое, што ў лістападзе 2018 года Белтэлерадыёкампанія арганізоўвала дзіцячае “Еўрабачанне” у Мінску, а магчыма, праз няўдалы выступ на мінулым конкурсе прадстаўніка Беларусі Alekseev, адбор пакрыты таямніцай.

Падобная сітуацыя з познім прыёмам заявак складалася ў 2011-м годзе. Нацыянальны адбор распачаўся 25 студзеня і быў закрытым. У выніку галасавання фокус-групы Беларусь на “Еўрабачанні” прадставіла Анастасія Віннікава з песняй “I love Belarus” — яе кандыдатура была зацверджаная 28 лютага.

Пры гэтым, у 2013 годзе пра тое, што на “Еўрабачанне” паедзе Алёна Ланская, было вядома ўжо 7 снежня. У 2014 фінал адбору, у якім выйграў Тэа, адбыўся 10 студзеня. Юзары пачаў рыхтавацца да конкурсу 28 снежня. Ivan I Naviband — 22 і 21 студзеня адпаведна.

У любым выпадку, у Белтэлерадыёкампаніі ёсць дэдлайн: на пачатку сакавіка кожная краіна-удзельніца конкурсу мусіць прадставіць “поўны пакет” свайго ўдзельніка: з выніковай аранжыроўкай песні, кліпам і фота. Беларусь — адзіная з краін, якая пакуль не вызначылася з фарматам нацыянальнага адбору. У любым выпадку, час ёсць, але не шмат.

Больш важных і цікавых навінаў у праграме "Петарда" 3.01: