Беларуская інтэрнэт-крама пачала прадаваць адзенне з V і Z

Майкі з літарамі Z і хэштэгам "Сваіх не кідаем"
Лацінскія літары, нанесеныя на барты расійскай ваеннай тэхнікі, сталі сімваламі агрэсіі ва Украіне.
Беларуская інтэрнэт-крама пачала прадаваць адзенне з V і Z. Футболкі з лацінскімі літарамі, нанесенымі на барты расійскай тэхнікі, якая ўвайшла ва Украіну, можна замовіць праз інстаграм.
V і Z сталі сімваламі "спецаперацыі", якую расійскія войскі праводзяць ва Украіне. Калі чалавек свядома апранае на сябе адзенне з імі, гэта азначае, што ён падтрымлівае вайну.
У каментарах карыстальнікі інстаграма заклікаюць да байкоту крамы.

Вопратка з літарамі V і лозунгам "Сіла ў праўдзе"
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.