Беларускай біятланістцы Дар’і Блашко забаранілі 2 гады выступаць за Украіну

Беларускай біятланістцы Дар’і Блашко забаранілі 2 гады выступаць за Украіну

Беларуская біятланістка Дар’я Блашко, якая ў канцы мінулага года атрымала ўкраінскае грамадзянства і пачала выступаць пад сцягам суседняй краіны, не зможа ўдзельнічаць у афіцыйных стартах цягам 2 гадоў. Беларуская федэрацыя біятлона адмовілася скарачаць або скасоўваць 2-гадовы каранцін, які аўтаматычна накладаецца на спартсмена пры змене грамадзянства. Тэрмін адлічваецца з моманту апошняга старту Дар’і на міжнароднай арэне. А гэта сакавік 2017 года. У якасці ўкраінскай спартсменкі Блашко, якой цяпер 22 гады, зможа выступаць з сакавіка 2019 года.

“Нічога страшнага ў гэтай сітуацыі я не бачу. Пра іншае рашэнне беларускай федэрацыі мы і не марылі”, — сказала Дар’я ў размове з Еўрарадыё.

У канцы лета мінулага года стала вядома, што двухразовая чэмпіёнка свету сярод юніёрак збіраецца перайсці ў зборную Украіны. Біятланістка і яе трэнер не змаглі дамовіцца з новым штабам зборнай Беларусі па мадэлі і ўмовах падрыхтоўкі. З моманту пераезду ў суседнюю краіну Дар'я Блашко выйграла тры залатыя медалі на чэмпіянаце Украіны па летнім біятлоне і два першых месцы — на зімовым.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі