Беларуска заняла трэцяе месца на конкурсе “Місіс Свету 2017”

Беларуска заняла трэцяе месца на конкурсе “Місіс Свету 2017”

У паўднёваафрыканскім Ёханэсбургу прайшоў конкурс “Місіс Свету 2017”, у якім прынялі ўдзел 35 прадстаўніц розных краін, піша tut.by.

У адрозненне ад большасці конкурсаў прыгажосці, “Місіс Свету” збірае не юных незамужніх дзяўчат, а жонак і матуль, якія адбыліся ў кар'еры і могуць прапанаваць свету ўласны сацыяльны праект.

Беларусь прадстаўляла Дар'я Рэут, саўласніца брэнда My Muse Vintage, рэдактарка часопіса Famous і мама чатырохгадовага сына Марка.

Па спецыяльнасці Дар'я настаўніца беларускай і рускай мовы і літаратуры, захапляецца тэатральным мастацтвам, спортам, любіць падарожнічаць, гатаваць. У гэтым годзе на фестывалі Taste of Minsk Дар'я рэалізавала праект інтэграцыі ў сацыяльнае асяроддзе сем'яў бежанцаў з Афганістана і Украіны сумесна з офісам UNHCR.

На фінале “Місіс Свету” Даша прайшла ўсе паўфіналы: спачатку ўвайшла ў склад 12 найлепшых, потым — у шасцёрку і фінальную тройку.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі