Беларуска не прабілася ў лік пераможцаў конкурса “Форд Супермадэль свету”

Прадстаўніца Карэі Сэю Юн выйграла конкурс “Форд Супермадэль свету-2008”. На другім месцы – расіянка, на трэцім – літоўка. 15-гадовая беларуска Дар’я Аніськова не ўвайшла ў лік пераможцаў конкурса. Нагадаем, яго фінал прайшоў 16 студзеня ў Нью-Ёрку. Сёлета ў конкурсе ўзялі ўдзел 52 дзяўчыны з розных краін свету.

Права прадстаўляць нашу краіну на міжнародным конкурсе яна атрымала, стаўшы пераможцай беларускага фіналу конкурсу “Форд Супермадэль свету” ў лістападзе летась.

У 2006 годзе тытул «Супермадэль свету» ў Нью‑Ёрку заваявала 11‑класніца мінскай гімназіі Кацярына Даманькова. У 2007 годзе 15‑гадовая беларуская школьніца Вікторыя Махота заняла ў гэтым прэстыжным конкурсе другое месца.

Наша ніва

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі