Беларуска Лідзія Графеева заваявала “бронзу” ў біятлоне на Паралімпіядзе

Беларуска Лідзія Графеева заваявала “бронзу” ў біятлоне на Паралімпіядзе

Беларуска Лідзія Графеева заваявала “бронзу” ў біятлоне на Паралімпіядзе ў Пхёнчхане. Дыстанцыю 12,5 км (у гонцы ўдзельнічалі спартсмены з парушэннем апорна-рухальнага апарата) яна прайшла за 50 хвілін 57,0 секунды, дапусціла адзін промах на агнявым рубяжы. Першае і другое месца заваявалі прадстаўніцы Германіі і ЗША. Раней Графеева была трэцяй у біятлоне на дыстанцыі 6 км (на здымку).

На рахунку беларускай каманды цяпер дзесяць узнагарод, у тым ліку тры залатыя. У медалёвым заліку яна на 8-м месцы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі