Беларуска біла паўтарагодавага сына мабільнікам і кусала
![Дзіця, ілюстрацыйнае фота](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-04/dzicia-0304.jpg.webp?itok=LPIgsK6n)
Дзіця, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com
На 38-гадовую жыхарку Барысаўскага раёна пачалі крымінальную справу за катаванне малалетняга сына. З санкцыі пракурора жанчыну ўзялі пад варту, паведамляе пракуратура.
Паводле матэрыялаў следства, інцыдэнт адбыўся 25 лютага 2024 года. Паведамляецца, што жанчына наўмысна біла рукамі і мабільнікам па розных частках цела дзіцяці. Таксама яна хапала і ўтрымлівала яго рукамі за цела, пры гэтым прыдушваючы дзіця. А затым яна ўкусіла хлопчыка за левую руку.
Максімальнае пакаранне, якое пагражае жанчыне, — пяць гадоў пазбаўлення волі са штрафам.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.