Беларусам дазволяць будаваць дом не 3, а 7 гадоў
Гэта прадугледжана праектам указу аб унясенні зменаў ва ўказ №87, дзе вызначаецца парадак і тэрміны будаўніцтва жылых дамоў.
Агульны тэрмін будаўніцтва дома на зямельным участку ў Беларусі можа быць падоўжаны да 7 гадоў. Пра гэта паведаміў сёння старшыня Дзяржкаммаёмасці Георгій Кузняцоў, перадае БЕЛТА.
Указ №87 вызначаў, што грамадзянін, які атрымаў зямельны ўчастак, цягам трох гадоў павінен пабудаваць там дом. Іначай участак мог быць у грамадзяніна канфіскаваны.