Беларус запрасіў Пуціна прыехаць у Гомель

Беларус запрасіў Пуціна прыехаць у Гомель

На прэс-канферэнцыі з Уладзімірам Пуціным выступіў Іван Афанасьеў з гомельскай газеты "Сельмашевец". 

Пачуўшы, што мужчына прадстаўляе холдынг "Гамсельмаш", Пуцін зазначыў: Беларусь прадае сваю тэхніку на расійскім рынку, а да сябе на рынак "Рассельмаш" не пускае.

У адказ Афанасьеў заявіў, што яго бацька 15 гадоў кіраваў "Гамсельмашам", і цяпер ёсць прапанова па супрацоўніцтве, якую ён гатовы перадаць у адміністрацыі прэзідэнтаў — беларускага і расійскага. 

Беларус запрасіў Пуціна прыехаць у Гомель, дзе летась паставілі помнік братам Лізюковым, якія загінулі падчас вайны. Ён прапанаваў правесці сустрэчу кіраўнікоў рэгіёнаў, у якіх змагаліся героі-гамельчукі. Потым Афанасьеў перадаў Пуціну падарунак — кнігу пра Героя Савецкага Саюза генерал-маёра Аляксандра Лізюкова, які загінуў пры абароне Варонежа ў 1942 годзе.  

Дарэчы, Іван Афанасьеў — унучаты пляменнік Лізюкова. Ён з'яўляецца загадчыкам кафедры рускай і сусветнай літаратуры ў Гомельскім універсітэце імя Францішка Скарыны. У газеце "Сельмашевец" карэспандэнту Еўрарадыё пацвердзілі, што на сустрэчы з Пуціным універсітэцкі выкладчык прадстаўляў менавіта іх выданне. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі