Беларусь стала буйным імпарцёрам бульбы з Украіны

Пра гэта паведамляе сайт fruit-inform.com. Асноўны аб'ём паставак бульбы з Украіны ў Беларусь прыпадае на раннія гатункі, якія экспартуюцца ў траўні-ліпені. Гэта тлумачыцца тым, што ва Украіне раней пачынаецца сезон уборкі ранніх гатункаў бульбы.



Дарэчы, упершыню за апошнія гады акрамя ранняй бульбы ўкраінскія пастаўшчыкі экспартавалі ў Беларусь і познія гатункі ўзімку. Паспрыялі гэтаму невысокія кошты на бульбу на ўнутраным рынку Украіны.



Аднак у сезоне 2013/14 гадоў эксперты прагназуюць, што экспарт украінскай бульбы ў Беларусь і Расію знізіцца. Бо зніжаюцца аб'ёмы вытворчасці і растуць кошты на прадукцыю.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі