Вы тут

Беларусь стала 12-й у змяшанай біятлоннай эстафеце ў Антхольцы

Біятлонная гонка ў Антхольцы / IBU

У італьянскім Антхольцы на чэмпіянаце свету па біятлоне прайшла змяшаная эстафета. 

Першае месца заняла каманда Нарвегіі, якая прайшла дыстанцыю за 1 гадзіну 2 хвіліны 27,7 секунды. Срэбра дасталося італьянцам (яны адсталі ад лідараў на 15,6 секунды). На трэцім месцы апынулася зборная Чэхіі (адставанне склала 30,8 секунды).

Беларуская каманда заняла 12-е месца, саступіўшы нарвежцам 2 хвіліны 24,1 секунды. У склад нашай каманды сёння ўвайшлі Ірына Крыўко, Алена Кручынкіна, Сяргей Бачарнікаў і Антон Смольскі.

14 лютага ў Антхольцы пройдзе жаночы спрынт на 7,5 км.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.