Беларусь спакойна ставіцца да эканамічных санкцыяў - А.Лукашэнка

Беларусь спакойна ставіцца да эканамічных санкцыяў, яе не так проста збіць з намечанага шляху. Аб гэтым заявіў сёння Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з генеральным сакратаром Камуністычнай партыі Вьетнама Нонг Так Манем. "Мы прыхільнікі шматпалярнага свету, выступаем за роўнасць і права краінаў самім вызначаць, як ім развівацца ў адпаведнасці з воляй народаў. Такая палітыка ня ўсім, канешне ж, падабаецца. На нас спрабуюць ціснуць, у тым ліку праз эканамічныя санкцыі, але мы да гэтага ставімся спакойна. Нас не так проста збіць са шляху, які мы сабе выбралі", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.


БелТА