"Беларусь сегодня": "Смяротнае пакаранне Аўтуховіч не заслужыў"

"Беларусь сегодня": "Смяротнае пакаранне Аўтуховіч не заслужыў"

У Гродне ў турме працягваецца гучны працэс па справе Мікалая Аўтуховіча і яшчэ 11 чалавек. Іх абвінавачваюць у правядзенні акцый супраць маёмасці сілавікоў. Як піша sb.by, суд вывучае пісьмовыя матэрыялы справы. Раней дапытвалі абвінавачаных і пацярпелых. Выданне адзначае, што суд "вельмі хутка вынясе сваё рашэнне".

У чарговай публікацыі "Беларусь сегодня" зноў аблівае брудам Мікалая Аўтуховіча і іншых абвінавачаных. Пішучы пра Аўтуховіча, які абвінавачваецца па 12 артыкулах Крымінальнага кодэксу (6 з іх — асабліва цяжкія), выданне разважае пра смяротнае пакаранне. Робіцца выснова, што яго былы "афганец" "не заслужыў", бо яго "своечасова спынілі".

Тым часам палітвязень, інвалід другой групы Уладзімір Гундар трымае за кратамі сухую галадоўку. 30 чэрвеня яго змясцілі на дзесяць дзён у карцар "за дрэнныя паводзіны".

Удзельнікі "групы Аўтуховіча" знаходзяцца за кратамі з канца 2020-га. Па версіі следства, Мікалай Аўтуховіч быў арганізатарам і кіраўніком "злачыннай групоўкі", якая падпальвала аўтамабілі і дамы сілавікоў. Суд праходзіць з 18 траўня ў будынку гродзенскай турмы №1. Аўтуховіча абвінавачваюць у "здрадзе дзяржаве", "стварэнні злачыннай арганізацыі", "акце тэрарызму", "замаху на захоп дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам" і іншым.

"Беларусь сегодня": "Смяротнае пакаранне Аўтуховіч не заслужыў"
Палітвязень Уладзімір Гундар падчас сухой галадоўкі / Скрыншот з відэа

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі