"Беларусь Сегодня" апублікавала разгромны артыкул пра неанацыста Мільчакова

"Беларусь Сегодня" апублікавала разгромны артыкул пра неанацыста Мільчакова

1 чэрвеня газета "Беларусь Сегодня", орган Адміністрацыі прэзідэнта, апублікавала вялікі артыкул пад назвай "Нацысты і фашысты не павінны мець доступу да беларускіх дзяцей і тым больш — быць іх настаўнікамі". Аўтар артыкула Юрый Царык расказвае пра трэніровачныя лагеры на тэрыторыі Расіі, у якіх удзельнічаюць беларускія дзеці. Пры гэтым аўтар выказваецца пра з'яву даволі рэзка:

"Ёсць відавочнае — тое, што нацысты і фашысты не павінны мець доступу да беларускіх дзяцей і ўжо тым больш — быць іх настаўнікамі. Тое, што такое здарылася, — ганьба. Прычым, не толькі для Беларусі, але і для Расіі, дзе піяр на ўсялякага кшталту бессмяротных палках нядрэнна ўжываецца з вельмі супярэчлівымі практыкамі. Уласна, недапушчальнасць такіх выпадкаў прызнаюць усе — і МУС, і Беларускі экзархат, і прагрэсіўная грамадскасць, і грамадскасць кансерватыўная".

"Беларусь Сегодня" апублікавала разгромны артыкул пра неанацыста Мільчакова
Ілюстрацыя да артыкула пра "нацыстаў і фашыстаў" у СБ.

Асабліва дастаецца ад "СБ" аднаму з актыўных арганізатараў лагераў — расійскаму неанацысту Аляксею Мільчакову, які не хавае сваіх поглядаў і таго, што актыўна ўдзельнічае ў баявых дзеяннях на Данбасе на баку сепаратыстаў.

"Уявім, што Мільчакоў не быў бы нацыстам і садыстам, а быў бы "проста" ўдзельнікам незаконных узброеных фарміраванняў ("дабраахвотнікам Данбаса"), якія забілі пару дзесяткаў украінцаў. Зрабіла б гэта яго ўдзел у "патрыятычным" (?) выхаванні беларускіх (!) дзяцей прымальным? Гэта пытанне, над якім варта добра падумаць, бо яно тычыцца асноваў нашага грамадскага і дзяржаўнага ладу", — піша аўтар "Беларуси Сегодня".

У канцы артыкула гаворыцца пра тое, што "на гэтым тыдні згаданы Мільчакоў пабываў у Віцебску і нават паспеў даць парачку інтэрв'ю... Да каго і навошта прыязджаў Мільчакоў?".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі