Беларусь прадставіла на ПА АБСЕ рэзалюцыю супраць спайсаў

Беларусь прадставіла на ПА АБСЕ рэзалюцыю супраць спайсаў

Рэзалюцыя "Распрацоўка своечасовых і эфектыўных заканадаўчых, нарматыўных, адміністрацыйных мер рэагавання на з'яўленне новых псіхаактыўных рэчываў" падтрыманая большасцю галасоў падчас мінскай сесіі Парламенцкай асамблеі АБСЕ. Падрыхтоўкай дакумента займаліся беларускія парламентарыі.

"Тэма няпростая, і мы разумеем, што выпрацаваць агульныя аператыўныя падыходы рэагавання будзе няпроста. Але разам з тым прыемна, што нашу рэзалюцыю падтрымалі большасцю галасоў. Гэта сведчыць пра тое, што тэму мы выбралі актуальную і вельмі важную для ўсёй прасторы АБСЕ", падкрэсліў у каментары БелТА намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў Беларусі Баляслаў Пірштук, які прадстаўляў рэзалюцыю ўдзельнікам ПА АБСЕ. 

Беларусь прадставіла на ПА АБСЕ рэзалюцыю супраць спайсаў
Баляслаў Пірштук падчас адкрыцця сесіі ПА АБСЕ ў Мінску

За апошнія два-тры гады колькасць людзей, якія прымаюць псіхаактыўныя рэчывы, павялічылася ўдвая. "Гэта пацвярджаюць эксперты ААН і АБСЕ. Выявіць такія рэчывы складана, таму што іх цяжка зарэгістраваць — яны хутка з'яўляюцца, а пакуль выяўляюцца, з'яўляюцца новыя. Такія рэчы трэба папярэджваць", — адзначыў дадае Баляслаў Пірштук. 

Сесія Парламенцкай асамблеі АБСЕ праходзіць у Мінску 5-9 ліпеня. Яна прысвечана ўмацаванню ўзаемнага даверу і супрацоўніцтва. Парадак дня сесіі складваецца з пасяджэнняў трох агульных камітэтаў: па палітычных пытаннях і бяспецы; па эканамічных пытаннях, навуцы, тэхналогіі і навакольным асяроддзі; па дэмакратыі, правах чалавека і гуманітарных пытаннях.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі