Вы тут

Беларусь плануе адкрыць авіярэйсы ў Катар

Нацыянальны аэрапорт "Мінск" / Еўрарадыё

Беларусь распрацоўвае адкрыццё авіярэйсаў у Катар. Пра гэта ў інтэрв'ю тэлеканале "Беларусь 1" заявіў міністр транспарту і камунікацый Аляксей Аўраменка.

Чыноўнік адзначыў, што не ўсе краіны яшчэ выйшлі з пандэміі каранавіруса, што што ўплывае на сітуацыю з авіязносінамі. Пры гэтым, па яго словах, загрузка на ўсіх рэйсах "Белавіі" набліжаецца да 100%.

Акрамя Катара Беларусь хоча аднавіць рэйсы і ў Расію. "Таксама вельмі зацікаўленыя аднавіць расійскі кірунак. Асабліва павелічэнне колькасці рэйсаў у Санкт-Пецярбург і Маскву. Кавідныя абмежаванні дзейнічаюць, і авіякампанія лятае ў Санкт-Пецярбург адзін раз у тыдзень. Пры такім попыце гэтага вельмі мала", — паскардзіўся Аўраменка. 

Гаворачы пра будаўніцтва чыгункі да аэрапорта, міністр заявіў, што на праектаванне гэтага ўчарстку чыгункі спатрэбіцца прыкладна два гады: "У першую чаргу гэта дадатковая каляіна, якая будзе праектавацца да асноўнай. Яна не толькі вырашыць пытанне пуску электрычкі ў аэрапорт, але і павялічыць прапускную здольнасць Мінскага чыгуначнага вузла — транзітны кірунак з захаду на ўсход. Гэта практычна палова ўсяго праекта будаўніцтва лініі непасрэдна да нацыянальнага аэрапорта"

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.