Беларусь паўдзельнічае ў праекце "Адэса-Броды", калі гэта будзе выгадна
Беларусь гатовая прымаць удзел у рэалізацыі праекту "Адэса-Броды" ў тым выпадку, калі гэта будзе эканамічна выгадна для нашай краіны. Такую заяву зрабіў Аляксандр Лукашэнка. Нагадаем, нафтаправод "Адэса — Броды" быў пабудаваны Украінай у 2001 годзе для забеспячэння паставак каспійскай нафты ў Еўропу ў абход Расіі.
У інтэрв'ю азербайджанскаму агенцтву "Trend News" Лукашэнка адзначыў, што пакуль экспартны кошт азербайджанскай нафты высокі. Але калі будзе дасягнутая дамоўленасць, праект пачне рэалізоўвацца неадкладна. "Зацікаўленасць Азербайджана, прыкаспійскіх дзяржаваў, Украіны і Беларусі ў гэтым ёсць", — сказаў кіраўнік дзяржавы.
"Интерфакс-Запад" нагадвае, што 12-13 лістапада з афіцыйным візітам Беларусь наведае прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў.