Беларусь патрабуе экстрадыцыі з Украіны протаіерэя УПЦ

Шаўчэнкаўскі раённы суд Львова вырашыў змясціць пад хатні арышт грамадзяніна Беларусі, протаіерэя Украінскай праваслаўнай царквы Кіеўскага патрыярхата, кіраўніка прэс-цэнтра Хмяльніцкай епархіі Сяргея Няхамеса (Горбіка).

Як перадае interfax.by, адпаведнае рашэнне суд прыняў 15 траўня. Пракуратура Львоўскай вобласці, грунтуючыся на звароце Генпракуратуры Беларусі, хацела ўзяць Горбіка пад варту.

Беларускі бок патрабуе экстрадыцыі святара. На радзіме яго падазраюць у махлярстве, і ён быў абвешчаны ў міжнародны вышук.

З Украіны могуць дэпартаваць святара-беларуса

У сваю чаргу, Сам Горбік заяўляе, што гэтыя абвінавачванні маюць палітычны матыў і звязаныя з яго грамадска-палітычнай дзейнасцю і крытыкай беларускага рэжыму.

Святар адзначае, што праблемы пачаліся пасля таго, як у 2006 годзе выйшла яго кніга "Беларускі супраціў" пра антысавецкіх партызанаў. Тады да яго ва Украіну прыязджалі прадстаўнікі беларускіх уладаў — нібыта, узяць паказанні па справе, па якой ён праходзіў сведкам. Праз некалькі гадоў, кажа Горбік, са сведкі ён ператварыўся ў падазраванага. А пасля яго вяртання з зоны ваенных дзеянняў на ўсходзе Украіны, дзе ён быў валанцёрам, у Беларусі яго аб'явілі ў вышук.

Украінскі патрыярх Філарэт узнагародзіў беларуса-святара

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі