Беларус памяняў грамадзянства анлайн за 300 еўра (яго выкрылі)

Пашпарт Беларусі

Пашпарт Беларусі / Белсат

Памежнікі выкрылі грамадзяніна Беларусі з падробленым балгарскім пасведчаннем асобы.

У мужчыны месяц таму скончылася нацыянальная віза, выдадзеная Польшчай. Але яму вельмі трэба было ездзіць па Еўропе, і ён замовіў у інтэрнэце падробленае балгарскае пасведчанне асобы. З яго за гэта папрасілі 300 еўра.

Мужчына сеў у Літве ў аўтобус, які ехаў маршрутам "Талін-Варшава". Але на месцы былога памежнага пункта "Кальварыя" на мяжы Польшчы і Літвы ў пасажыраў аўтобуса вырашылі праверыць дакументы.

"Памежнікі зацікавіліся пасведчаннем асобы 33-гадовага грамадзяніна Балгарыі, прад'яўленым адным з іх. Прадстаўнікі VSAT засумняваліся ў сапраўднасці гэтага дакумента", — расказваюць літоўскія памежнікі падрабязнасці гісторыі.

Дакумент забралі на дбайную праверку і заўважылі некалькі адметных асаблівасцяў, якія кажуць пра тое, што ён падроблены. Мужчына прызнаўся, што з'яўляецца 33-гадовым грамадзянінам Беларусі. Яго затрымалі і даставілі ў ізалятар паліцыі Каўнаса. Распачатае дасудовае расследаванне па факце фальсіфікацыі дакумента. Беларусу пагражае да 4 гадоў пазбаўлення волі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі