Беларусь пакуль не атрымала запрашэнне на саміт Усходняга партнёрства

Арганізатары саміта Усходняга партнёрства пакуль не дасылалі ў Беларусь запрашэнне. Пра гэта паведаміў 16 красавіка прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Дзмітрый Мірончык.

Па звестках дыпламата, якія перадае БелаПАН, арганізатары саміта ўвогуле яшчэ не рассылалі такія запрашэнні.

Нагадаем, што мерапрыемства пройдзе 21-22 траўня ў Рызе. Галоўная інтрыга палягае ў тым, хто будзе прадстаўляць нашу краіну. Да апошняга часу Аляксандр Лукашэнка не ўдзельнічаў у падобных самітах, бо ўнесены ў "чорны спіс" Еўрасаюза.

Аднак падчас візіту ў Беларусь сёлета ў лютым міністр замежных спраў Латвіі Эдгарс Рынкевічс паведаміў, што Латвія хоча, каб на саміце Усходняга партнёрства ў Рызе ўсе партнёры былі прадстаўленыя на самым высокім узроўні. У сваю чаргу прэзідэнт Латвіі Андрыс Берзіньш у сакавіку заяўляў, што гатовы сустрэцца з Аляксандрам Лукашэнкам, калі той прыедзе на саміт. Пры гэтым ён падкрэсліў, што запрашае на саміт Еўрасаюз, а не Латвія, якая цяпер старшынюе ў ЕС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі