Беларусь не збіраецца адклікаць амбасадара з Кіева

Пра гэта паведамляе БЕЛТА са спасылкай на начальніка ўпраўлення інфармацыі — прэс-сакратара МЗС Дзмітрыя Мірончыка.





Як паведамляла Еўрарадыё, 24 сакавіка ўкраінскі бок адклікаў амбасадара Міхаіле Ежэля для кансультацыяў. Нагодай для гэтага сталі выказванні Аляксандра Лукашэнкі. 23 сакавіка кіраўнік Беларусі заявіў, што Крым "дэ -факта сёння — частка Расіі". "Можна прызнаваць гэта ці не прызнаваць, але ад гэтага нічога не зменіцца", — дадаў Лукашэнка.





Фота — ctv.by