Беларусь наведаюць упаўнаважаныя па правах чалавека чатырох краін ЕС

25—27 лютага Беларусь наведаюць чатыры омбудсмены — упаўнаважаныя па правах чалавека Нямеччыны, Нідэрландаў, Даніі і Фінляндыі. Пра гэта паведамляе амбасада Нямеччыны.

Дэлегацыя прыбывае сёння вечарам. Мэта візіту — "атрыманне інфармацыі аб развіцці ўнутрыпалітычнай сітуацыі пасля вызвалення палітзняволеных і парламенцкіх выбараў, што прайшлі ў верасні 2008 года.

Запланаваныя перамовы омбудсменаў з першым намеснікам міністра ўнутраных спраў Беларусі Анатолем Куляшовым, намеснікам міністра юстыцыі Алай Бадак і прадстаўнікамі МЗС. Дэлегацыя таксама сустрэнецца з прадстаўнікамі апазіцыі і грамадзянскай супольнасці.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі