Беларусь можа актыўней гандляваць з Кітаем праз Казахстан

Беларусь можа актыўней гандляваць з Кітаем праз Казахстан

Казахстан прапанаваў Беларусі актыўна выкарыстоўваць яго транспартную структуру для гандлю з Кітаем. Такая прапанова прагучала ў чацвер на сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з Нурсултанам Назарбаевым. Сустрэча адбылася ў Стамбуле на палях саміту Арганізацыі ісламскага супрацоўніцтва.

Як паведамляе БЕЛТА са словаў Аляксандра Лукашэнкі, кіраўнікі абедзвюх дзяржаваў дамовіліся пра візіты — Назарбаева ў Беларусь, а Лукашэнкі ў Казахстан.

Кіраўнік Казахстана адзначыў, што развіццё эканамічных адносін паміж дзвюма краінамі ідзе добрымі тэмпамі. Па яго словах, напрыканцы траўня ў Астане плануецца мерапрыемства на вышэйшым узроўні ў фармаце ЕАЭС. "Думаю, у нас там будзе асобная сустрэча, магчымасць зверыць гадзіннікі. Мы братнія краіны, у нас агульныя мэты, агульныя памкненні і саюзнікі", — падкрэсліў Назарбаеў.

Кіраўнік Казахстана звярнуў увагу, што Беларусь можа выкарыстоўваць транспартную інфраструктуру яго краіны для гандлю з Кітаем. Па словах Назарбаева, апошнім часам шмат зроблена для развіцця гэтай сферы, што значна паскарае дастаўку грузаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі