Беларусь і Куба абмеркавалі шляхі пашырэння супрацоўніцтва

Пад час афіцыйнага візіту беларускай дэлегацыі 25–27 сакавіка ў Гаване былі абмеркаваны перспектывы пашырэння эканамічнага супрацоўніцтва.

Беларуская дэлегацыя складалася з прадстаўнікаў Міністэрства прамысловаці, прадпрыемстваў "Белэксімгарант", МАЗа, БелАЗа, Беларусбанка, Глубокскага молочно-кансервавальнага камбіната, Лепельскага малочна-кансервавальнага камбінату.

Пад час паседжанняў адбылося абмеркаванне стану і перспектыўных накірункаў двубаковага супрацоўніцтва, у тым ліку і ў галіне высокіх тэхналогій, інфарматыкі і нанатэхналогій, шляхоў дыверсіфікацыі ўзаемнага гандлю, магчымасцяў пашырэння міжбанкаўскага ўзаемадзеяння і іншае.

Таксама было падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве ў сферы вышэйшай адукацыі.

"МЗС Беларусі"