Беларусь і Грузія дамаўляюцца аб авіяцыйным паведамленні

Паміж авіяцыйным кіраўніцтвам Грузіі і Беларусі адбылася двухдзённая сустрэча ў мінску. Пра гэта са спасылкай на Адзіную транспартную адміністрацыю Грузіі паведамляе сайт “Business Грузия”. Бакі разгледзелі праект міжурадавай дамовы ў сферы авіяцыйнага паведамлення. Перад афармленнем дамовы запланавана яшчэ некалькі кансультацый. Праект, між іншага, прадугледжвае павелічэнне паветраных рэйсаў паміж двума краінамі і занатаванне некаторых тэхнічных дэталяў здзяйснення палётаў.

З грузінскага боку на сустрэчы прысутнічалі начальнік Адзінай транспартнай адміністрацыі Георгій Бакучава і кіраўніцтва дэпартамента грамадзянскай авіяцыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі