Беларус Дзяніс Коўба стаў чэмпіёнам Чэхіі па футболе

Чэмпіёнам Чэхіі па футболе стаў беларускі паўабаронца Дзяніс Коўба ў складзе пражскай "Спарты". Учора ў заключным туры чэмпіянату гэтай краіны "Спарта" на сваім полі перамагла "Цепліцэ" — 1:0. Набраўшы 62 ачкі ў 30 матчах, каманда Коўбы стала чэмпіёнам Чэхіі, паведамляе сайт sportblr.com. Адзначым, што ў складзе пражскай каманды беларус паспеў згуляць у чэмпіянаце 8 матчаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі