Беларусь апынулася сярод лідэраў у чарговым засмучальным рэйтынгу

Беларусь працягвае “штурмаваць” засмучальныя рэйтынгі краінаў. Нядаўна стала вядома, што па колькасці падаткаў і збораў наша краіна наперадзе ва ўсім свеце. Зараз Беларусь апынулася сярод лідэраў у спісе краінаў, жыхары якіх з’яўляюцца апантанымі прыхільнікамі нікатыну. Беларусь займае другое месца ў гэтым засмучальным рэйтынгу разам з Расіяй, Кувейтам, Чылі і Бангладэш. А найбольш курцоў выявілася на камуністычнай Кубе.

Паводле звестак Сусветнай арганізацыі здароўя, зараз у свеце налічваецца каля 1,3 мільярды курцоў. Прычым, калі ў багатых краінах іх лік паступова зніжаецца, дык у бедных няўхільна расце. Штогод паленне забівае каля пяці мільёнаў чалавек.

http://www.utro.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі