Вы тут

Беларус Антон Пануфнік перамог у шоў "Танцы. Бітва сезонаў"

Беларус Антон Пануфнік перамог у шоў "Танцы. Бітва сезонаў". Яно выходзіць на расійскім тэлеканале ТНТ. Адзначаецца, што пераможца атрымае прыз — 3 млн расійскіх рублёў. Антон кажа, што для яго галоўнае не грошы, а званне "Лепшага з лепшых танцоўшчыка краіны", піша therussiantimes.com.

Пануфнік быў самым вопытным сярод удзельнікаў — ён ужо трэці раз удзельнічаў у "Танцах". Як піша kp.by, Антон з 5 гадоў наведваў бальную школу, а з 14-ці заняўся хіп-хопам і брэйк-дансам.