Bee Gees абвясцілі пра ўз’яднанне і вяртанне на сцэну

Брытанскі гурт Bee Gees абвясціў аб вяртанні на сцэну, паведамляе Undercover.
Нагадаем, калектыў спыніў актыўную творчую дзейнасць у 2003 годзе, калі памёр адзін з удзельнікаў трыа, клавішнік і гітарыст Морыс Гіб.

Тым не менш, пасля шасцігадовага перапынку браты Гіб вырашылі працягнуць працу. Ці ўваходзіць у планы Bee Gees запіс новай пласцінкі, пакуль не вядома. Таксама музыкі не назвалі дакладных дат якія будучых канцэртаў.

Браты Робін і Бары Гіб адзначылі, што адчуваюць у сабе сілы для таго, каб стварыць нешта новае.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі