The Beatles пачынаюць заваёўваць інтэрнэт прастору

Прадстаўнікі сусветнавядомых The Beatles кампанія Apple Corps нарэшце скончыла канфлікт з лэйблам EMI, дзякуючы чаму з’явілася магчымасць зрабіць поўны каталог песень гурта ў Інтэрнэце. Гэта значыць, што ў бліжэйшай будучыні альбомы і сінглы The Beatles можна будзе легальна спамаваць на такіх сэрвісах, як iTunes. Прэс-аташэ EMI адмовіўся расказаць, на якіх умовах яны будуць працаваць з Apple Corps, але заявіў, што гэта “ўзаемавыгадныя ўмовы”.

Дадам, што Інтэрнэт-рэлізы могуць прынесці мільёны фунтаў стэрлінгаў удзельнікам гурта сэру Полу Макартні і Рынга Стару, а таксама спадкаемцам Джона Ленана і Джорджа Харысана. Акрамя таго, гэта можа зноў вывесці песні The Beatles на першыя радкі чартаў.

Нагадаю, што на сёняшні дзень «бітлы» засталіся аднымі з нешматлікіх сусветных зорак, каталог якіх да гэтага часу не быў прадстаўлены ў Інтэрнэце.

І для тых, хто не ведае, скажу, што Apple Corps падалі ў суд на EMI у 2005 годзе, сцвярджаючы, што рэкордынг недаплаціў 30 мільёнаў фунтаў аўтарскіх ганарараў ад продажу запісаў гурта ў перыяд з 1994 па 1999 гады.