Beastie Boys здымаюць працяг кліпа 1987 года

Музыка здымае кароткаметражку па матывах гэтага ўжо класічнага відэа, якую плануе прэзентаваць на студзеньскім фэсце ў Сандэнсе.

Фільм “Fight For Your Right Revisited” распавядзе пра “наступствы” развясёлай вечарынкі з кліпа: матэрыял здымаецца пад слоганам “Пасля таго, як усё скончылася”. Галоўную ролю ў карціне сыграе Элайджа Вуд. Таксама ў кадры засвецяцца Дэні Макбрайд, Сэт Раген, Уіл Фэрэл і іншыя.

Нагадаем, вясной  Beastie Boys рыхтуюцца прэзентаваць свой новы альбом “Hot Sauce Committee Part 2”, які стане першым рэлізам каманды за 4 гады.

Фота: www.i-muz.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі